Не палі травы – зберажы жыццё!

Штогод нашым лугам, палям  і лясам пагражае небяспека  - падпалы сухой травы. Найчасцей прычынай такіх пажараў з’яўляюцца абыякавыя і неразумныя людзі. Дастаткова маленькай іскрынкі ад запалкі ці ад вогнішча – і можа здарыцца бяда! Агонь распаўсюджваецца імгненна, асабліва ў ветраны дзень, яго амаль немагчыма спыніць! Гінуць насякомыя, дробныя звяркі, птушкі, для якіх гэтыя мясціны – родны дом. Знішчаецца пладародны слой глебы, мхі, парасткі дрэў.  Але найбольшая небяспека такога злачынства ў тым, што падпалы травы могуць стаць прычынай вялікіх пажараў, якія не шкадуюць ні дамоў, ні людзей. Таму ўсе мы павінны памятаць пра тое, што пажар прасцей папярэдзіць, чым тушыць. Не паліце травы – зберажыце жыццё!

поделиться в: