Пазакласнае мерапрыемства “Беларускія зімовыя святы”

01.02.2024
01.02.2024 г. у 2 «А» класе адбылося пазакласнае мерапрыемства “Беларускія зімовыя святы”, мэтай якога было далучыць вучняў да скарбаў нацыянальнай культуры, выклікаць цікавасць да фальклору і беларускіх абрадаў. Пад час мерапрыемства вучні даведаліся, як святкавалі нашы продкі Каляды, Вадохрышча і Масленіцу. Дзеці з задавальненнем слухалі абрадавыя песні, глядзелі відеафільмы, выконвалі разнастайныя заданні ў групах, разучылі калядную песню “Го-го-го, каза!”. Вельмі спадабаліся дзецям беларускія народныя гульні “Блін гарыць”, “Каляда”. Мерапрыемства прайшло цікава і займальна.
поделиться в: