Турнір “У краіне беларускіх слоў”

08.02.2024
8 лютага ў адзіны беларускамоўны чацвер у 2 “Б” класе прайшоў турнір “У краіне беларускіх слоў”. Падчас мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі, рэбусы, складаныя крыжаванкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і выконвалі іншыя цікавыя заданні. Асабліва ім спадабалася заданне “Састаў пазлы”, дзе вучні прадэманстравалі веды значэнняў беларускіх слоў. Дзеці выдатна справіліся з усімі цяжкасцямі і атрымалі новыя веды і добры настрой.
поделиться в: