Мерапрыемства “Простая беларуская ежа”

15.02.2024
15 лютага 2024 года ў 2 “В” класе адбылося мерапрыемства “Простая беларуская ежа”, мэтай якога было пазнаёміць вучняў са стравамі беларускай нацыянальнай кухні.

Падчас мерапрыемства вучні чыталі вершы, складалі прыказкі, адгадывалі загадкі, выконвалі іншыя цікавыя заданні. У гэты дзень у сталоўцы дзяцей частавалі бабкай.
Адчуць смак беларускай кухні ў чацвер – гэта сапраўды выдатная магчымасць разгледзець і даследаваць багатую культуру нашай краіны.

поделиться в: