Квэст-гульня

22.02.2024
22 лютага ў 3 “Б” класе прайшла квэст-гульня, прысвечаная Дню роднай мовы. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўвесь дзень пражылі пад дэвізам: «Руской мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску». Вучні з задавальненнем выконвалі заданні квэста: знаёміліся з беларускімі фразеалагізмамі і тлумачылі іх значэнне, даведаліся пра беларускіх дзеячаў і іх выказванні аб роднай мове, гулялі ў перакладчыкаў, чыталі вершы на роднай мове.
поделиться в: