Конкурс на лепшы буклет

07.03.2024
“Каб дасягнуць мэты, часам трэба да апошняй магчымасці змагацца з магутнаю сілай абставін”, – пісаў Васіль Быкаў. Сёлета спаўняяецца 100 гадоў народнаму пісьменніку Беларусі. Мы ўсе ведаем яго як пісьменніка, які паказаў чытачу штодзённую трагічнасць вайны. Творчасць гэтага класіка – цэлы сусвет. 7 сакавіка, у чацвер, сярод вучняў XI класаў праходзіў конкурс на лепшы буклет, прысвечаны жыццю і творчасці народнага пісьменніка. Адзінаццацікласнікі знаёмілі вучняў з цікавымі фактамі біяграфіі Васіля Быкава.
поделиться в: