Інтэлектуальная гульня “Хлеб — усяму галава”

11.04.2024
Хлеб у хаце!.. Пахучым сонцам Цёплы бохан з покуці свеціць... Мы сягоння рады бясконца, Мы сягоння — райскія дзеці. Леанід Якубовіч. Інтэлектуальная гульня “Хлеб — усяму галава” праходзіла сярод вучняў 6 класаў.

Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення хлеба, прагучалі вершы пра хлеб. Свае веды дзеці паказалі, адказваючы на пытанні віктарыны, прымалі ўдзел у гульнях “Проса”, “Млын”, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі. Напрыканцы мерапрыемства зрабілі для сябе выснову, што ва ўсе часы хлеб быў і застаецца асновай жыцця чалавека, і трэба паважліва і беражліва адносіцца да кожнага кавалачка хлеба, да цяжкай працы хлебаробаў.   

 

поделиться в: