Чарнобыль

18.04.2024

Чарнобыль-чорная быль беларусаў.

Чорная дата бяды-26 красавіка 1986 г.

У. Ліпскі

    26 красавіка 2024 г. чалавецтва адзначае 38 гадоў Чарнобыля!  Дзень, які не святкуюць, але які трэба памятаць.Споўнілася чарговая гадавіна Чарнобыльскай аварыі. Аварыі, якая стала грозным папярэджаннем чалавецтву.

    У нашай школе таксама не засталіся ў баку ад гэтай падеі.  Вучні XI класаў  падрыхтавалі і правялі  мерапрыемства «Чарнобыль-чорная быль беларусаў», дзе асвяцілі хроніку падзей аварыі, акрэслілі трагедыю лёсаў людзей, якія апынуліся ў зоне бедства.

    Ні адзін  вучань  не застаўся абыякавым. Кожны зрабіў для сябе нейкі вывад. Чарнобыль увайшоў у гісторыю  як суровае папярэджанне чалавецтву. Ён высветліў яшчэ адну важную ісціну - .ці захаваем  прыроду планеты, нашага агульнага дома, а значыць і сваю будучыню, залежыць ад кожнага з нас.

поделиться в: