Шклоў – Александрыя  - Горкі

23.05.2024
23 мая вучні пятых класаў адправіліся ў цікавае падарожжа па маршруце “Шклоў – Александрыя  - Горкі”. Вандроўцы спрыяла сонечнае надвор’е і цудоўны настрой. Пяцікласнікі наведалі ўтульны старажытны Шклоў, пазнаёміліся з яго насычанай падзеямі гісторыяй. Вельмі запамінальнай старонкай эккурсіі з’явілася наведванне  аграгарадка Александрыя – Радзімы Прэзідэнта Рэспублікі  Беларусь А. Г. Лукашэнкі.

 "Устойлівасць светаадчування, упэўненасць беларуса ў сабе і ў сваёй будучыні    вынікаюць з непарыўнай сувязі з яго, як прынята гаварыць, малой радзімай. Вёска — гэта не проста ўчастак зямлі. Гэта цэлая цывілізацыя. Наша родная, беларуская".

Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія  - вядомая ў нашай краіне і за мяжой навучальная ўстанова. Банк новых гатункаў раслін, выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, найбагацейшая калекцыя батанічнага саду пакінулі незабыўныя ўражанні ў памяці маленькіх вандроўнікаў.  

поделиться в: