Творчая майстэрня “Паэтычны вернісаж”

17.10.2024
Кастрычнік заўсёды здзіўляе нас незвычайнымі яркімі фарбамі! Але не менш прыгожая прырода Беларусі і ў іншыя поры года. Нашы паэты ніколі не заставаліся абыякавымі да прыгажосці роднага краю, заўсёды захапляліся непаўторнай беларускай прыродай. А ці можна аб’яднаць творчасць паэтаў і мастакоў? Так, бо яны адлюстроўваюць самае прыгожае ў нашым жыцці. У гэтым упэўніліся вучні шостых класаў, якія сёння, 17 кастрычніка, прынялі ўдзел у творчай майстэрні “Паэтычны вернісаж”. Малюнкі восені, зімы, вясны, лета быццам ажывалі дзякуючы цудоўным паэтычным радкам!
поделиться в: